Кандыдатам у прэзыдэнты ад хрысціянскіх дэмакратаў абраны Віталь Рымашэўск
Такое рашэнне шляхам таемнага галасавання прынялі ўдзельнікі канферэнцыі партыі "Беларуская хрысціянская дэмакратыя" (БХД), якая прайшла 23 траўня ў Мінску.
На пасаду прэтэндавалі тры кандыдаты: сустаршыня БХД, каардынатар кампаніі "Пакаянне" Віталь Рымашэўскі", сустаршыня БХД, каардынатар кампаніі па абароне правоў на свабоду сумлення Георгій Дзмітрук і намеснік кіраўніка Менскай гарадской арганізацыі партыі Леанід Скарабагаты.
У выніку са 103 бюлетэняў два былі прызнаныя несапраўднымі, за Скорабагатага прагаласавала восем чалавек, за Дзмітрука — 25, за Рымашэўскага — 68. Такім чынам, апошні набраў больш за 50 % галасоў дэлегатаў канферэнцыі і перамог у першым туры.
Віталь Рымашэўскі нарадзіўся ў 1975 г. Працуе галоўным эканамістам кампаніі "Беларусь капітал мэнэджмент" (Расія). Адукацыя вышэйшая. Скончыў будаўнічы факультэт Беларускага нацыянальнага тэхнічнага ўніверсітэта па спецыяльнасці "Інжынер-будаўнік". Прафесійна займаецца палітыкай з 1996 г.
БелаПАН