Кангрэс беларускай дыяспары ў Страсбургу: вынікі першага дня
Яго ўдзельнікі правялі нефармальныя дэбаты з Аляксандрам Мілінкевічам, рыхтуюць заявы ў справе Мікалая Аўтуховіча, які 11 дзён галадае за кратамі ў мінскай турме, і Астравецкай АЭС
Спачатку адбылося знаёмства ўдзельнікаў, бо з мінулага кангрэса сярод цяперашніх удзельнікаў толькі пяцёра. Пасля гэтага былі праведзеныя некалькі прэзентацый, у тым ліку прэзентацыя пляцоўкі “Моладзь.орг”.
Віталь Бірукоў, рэдактар сайта moladz.org: "Я быў удзельнікам першага Кангрэса год таму, і ў мінулым годзе мы ўзялі на сябе абавязак правесці адукацыйную праграму, вынікам чаго адбыўся вялікі трэнінг па онлайн-журналістыцы, у якім узялі ўдзел агулам 180 чалавек. Моладзь даведалася, як стварыць свой блог, сайт, як карыстацца новымі онлайн-рэсурсамі".
На Кангрэсе прадстаўленыя 16 краінаў і шмат розных арганізацыяў, такіх як “Беларуская Хрысціянская Дэмакратыя”, Беларуская ініцыятыва Эстоніі, “Світанак”, прадстаўнікі медыя праектаў.
Ужо адбылася першая частка працы ў малых групах: былі распрацаваныя бэта-версіі праектаў фэстывалю беларускай культуры, сайта для маніторынга парушэння правоў чалавека і абмеркаванне зніжэння коштаў на візы для беларусаў, а таксама нефармальныя дэбаты з Аляксандрам Мілінкевічам.
Андрэй Кім, моладзевы актывіст: "У суботу ў нас адбыліся дэбаты з удзелам розных экспертаў — Мілінкевіча, Марцава, Кулей. І адно з пытанняў было — пытанне палітвязняў, бо чамусці вельмі мала ўвагі ў СМІ надаецца гэтай праблеме. І зараз плануем зрабіць заяву па Аўтуховічу, бо яго ўсё яшчэ трымаюць, не выпускаючы і не перадаючы справу ў суд, бо гэта ненатуральна доўга цягнецца".
Акрамя гэтага плануецца зрабіць заяву наконт пабудовы Астравецкай АЭС.
Сачыце за падзеямі на Кангрэсе на сайце Еўрарадыё.