Кантрабандыст вёз у Літву цыгарэты на 4,5 млрд рублёў (фота)

Партыю кантрабандных цыгарэт на 4,5 мільярда рублёў затрымалі 18 сакавіка ў пункце пропуску “Прывалкі”. Кіроўца-беларус вёз іх у Літву на польскай фуры. Замест тытунёвых вырабаў у дакументах былі пазначаныя вырабы з чорнага металу. Каб мытнікі паверылі ў гэтую легенду, кіроўца паклаў у машыну 19 бардзюрных пліт іх бетоны — яны рабілі фуру цяжэйшай.  

Тым не менш мытнікі выявілі падман і канфіскавалі кантрабанду. Гэта цыгарэты маркі “Фэст” у колькасць 699 тысяч пачак. Супраць кіроўцы фуры пачаўся адміністратыўны працэс, паведамляе прэс-група Гродзенскай рэгіянальнай мытні.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі