Каньяк для Лукашэнкі: ці бяспечна апанентам рэжыму знаходзіцца ў Арменіі?
Рубэн Меграбян / Еўрарадыё
Арменія знаходзіцца на такім жа геапалітычным раздарожжы, як і, у пэўным сэнсе, Беларусь. З аднаго боку, Ерэван кажа пра імкненне да дэмакратычных каштоўнасцяў і неабходнасць пашыраць адносіны з Захадам, а з іншага, мае шчыльныя стасункі з Расіяй, супрацоўнічае з лукашэнкаўскім рэжымам. І нядаўні скандал з беларусам, які прыехаў у Арменію з Грузіі і быў затрыманы на запыт беларускіх сілавікоў, таму доказ.
Што перашкаджае Арменіі зрабіць адназначны выбар на карысць таго ці іншага шляху палітычнага развіцця і трымацца гэтага выбару? Якія на цяперашні момант адносіны паміж Ерэванам і Мінскам? Ці пойдуць улады Арменіі на супрацу з дэмакратычнымі сіламі Беларусі? На гэтыя ды іншыя пытанні ў эфіры Еўрарадыё адказвае эксперт армянскага Інстытута міжнародных адносін і бяспекі Рубэн Меграбян.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.