Каранавірус у хакейным мінскім "Дынама": у Рызе галоўным трэнерам стаў Баскаў

Каранавірус у хакейным мінскім "Дынама": у Рызе галоўным трэнерам стаў Баскаў

Каранавірус у хакейным мінскім "Дынама". Як паведамляе ў Telegram прэс-служба мінскіх дынамаўцаў, каманду на сённяшні паядынак у Рызе з мясцовым "Дынама" ў якасці галоўнага трэнера вымушана выведзе Дзмітрый Баскаў, кіраўнік назіральнага савета клуба і старшыня Федэрацыі хакея Беларусі. "Па шчаслівым супадзенні, функцыянер знаходзіўся ў Рызе па пытаннях арганізацыі чэмпіянату свету [2021 года]", — адзначае прэс-служба.

Высвятляецца, што пасля прыезду ў сталіцу Латвіі ва ўсіх дынамаўцаў узялі тэсты на каранавірус. Вынікі былі невясёлыя: у некаторых гульцоў і "прадстаўнікоў адміністрацыйна-трэнерскага штабу тэсты паказалі першасна станоўчы вынік на каранавірус". Таму ў матчы ўдзельнічаць яны не могуць. Паколькі Баскаў часова стаў галоўным трэнерам, значыць станоўчы тэст у Крэйга Вудкрафта.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі