Карэспандэнт Еўрарадыё паведамляе з Тбілісі пра сённяшні мітынг апазіцыі

У сталіцы Грузіі Тбілісі працягваюцца апазіцыйныя акцыі з патрабаваннем адстаўкі прэзідэнта Міхаіла Саакашвілі. Сёння праходзіць шматтысячны мітынг апазіцыі. Наш карэспандэнт ў Грузіі Алесь Квенціноўскі перадае з эпіцэнтру падзей: "На цэнтральным праспекце Тбілісі, які перакрыты, адбываецца вялікі мітынг апазіцыі. На вуліцы выйшла каля 30 тысяч чалавек. Зараз аб'ядналіся тры апазіцыйныя партыі і вылучаюць свайго кандыдата ў прэзідэнты.

Мітынгуючыя гатовыя ісці на кантакт з уладай, пры ўмове, што Міхаіл Саакашвілі падасць у адстаўку. А да таго часу мітынг не будзе скончаны".


Нагадаем, грузінская апазіцыя абвінавачвае Саакашвілі, які сам прыйшоў да ўлады ў выніку дэмакратычнай "рэвалюцыі ружаў", у манапалізацыі ўлады і спыненні працэсу рэформаў у краіне.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі