Катляроў: 75% ініцыятыўных групаў не збяруць 100 тысяч подпісаў
Такое меркаванне дырэктар інстытута сацыялогіі выказаў у эфіры АНТ.
75% ініцыятыўных груп прэтэндэнтаў у кандыдаты ў прэзідэнты Беларусі не збяруць неабходныя 100 тысяч подпісаў, такое меркаванне выказаў у эфіры праграмы "Справа прынцыпу" на тэлеканале АНТ дырэктар Інстытута сацыялогіі Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі Ігар Катляроў.
Збор подпісаў метадам абыходу кватэр ён назваў самым эфектыўным спосабам, але і самым цяжкім.
Катляроў: "Вельмі цяжка збіраць галасы, бо часта не адчыняюць унізе, не пускаюць у кватэры. І я не зайздрошчу сябрам ініцыятыўных груп. Але калі чалавек пусціў у кватэру, то 50%, што ён падпіша".
Нагадаем, збор подпісаў у Беларусі стартуе 23 ліпеня. ЦВК зарэгістраваў 8 ініцыятыўных груп: кіраўніка дзяржавы Аляксандра Лукашэнкі, лідара Беларускай партыі левых "Справядлівы свет" Сяргея Калякіна, старшыні Ліберальна-дэмакратычнай партыі Сяргея Гайдукевіча, лідара Аб'яднанай грамадзянскай партыі Анатоля Лябедзькі, прадстаўніцы кааліцыі "Народны рэферэндум" Таццяны Караткевіч, беспрацоўнай Жанны Раманоўскай, казачага вярхоўнага атамана і лідара Беларускай патрыятычнай партыі Мікалая Улаховіча, эканаміста Віктара Цярэшчанкі.
Фота: ByMedia.net