Казулін: “Я не вораг Лукашэнку, я ягонае сумленне"
Сёння, 20 жніўня, экс-кандыдат у прэзідэнты, палітвязень Аляксандр Казулін правёў сваю першую пасля вызвалення з калоніі прэс-канферэнцыю. Ён расказаў журналістам пра тое, як праходзіла яго вызваленне, пра ўдзел у выбарах і сітуацыю ў сваёй партыі. Пра вызваленне: “Мяне ледзь не ў майтках выводзілі”
“У суботу раніцай мяне выклікалі 2 намесніка начальніка калоніі і паведамілі пра смерць майго цесця. Зразумела, мне хацелася патэлефанаваць сваякам, цешчы, дочкам, каб неяк у гэтым паўдзельнічаць. Мне паабяцалі, што зараз звяжуцца з начальнікам калоніі і гэта пытанне вырашаць. Я схадзіў у царкву і зноў звярнуўся са сваім пытаннем. Кажуць, хутка з’явіцца начальнік і пытанне вырашаць. Потым усё пайшло, як у хуткім кіно. Прыходзіць да мяне 1-ы намеснік начальніка калоніі і загадвае сабраць усе асабістыя рэчы. Але праз 2 хвіліны да мяне прыбягаюць і кажуць, што ў мяне няма 30 хвілін, а ёсць толькі 15. Я пачаў скідваць рэчы, забягае начальнік і кажа, што часу ўжо няма. Усе зборы занялі хвілін 8-10. Мяне ледзь не ў майтках выводзілі”.
Пра памілаванне: "Я прымаю вызваленне як факт справядлівасці, але не прымаю форму"
“Калі б не было смерці цесця і мне была прадстаўлена магчымасць выходзіць на свабоду па ўказу аб памілаванні, я б проста не пайшоў. Я не магу па маральна-этычных меркаваннях прыняць указ аб памілаванні. Ёсць тое, што з’яўляецца падмуркам – сумленне і прынцыпы. Я не магу пераступаць праз іх і ніколі не пераступлю. Больш за тое, я б ніколі не выйшаў, калі б не вызвалілі Андрэя Кіма і Сяргея Парсюкевіча. Мяне б проста вывалаквалі з турмы і выкідалі б адтуль. Але я б на гэта памілаванне не пайшоў бы”.
Пра ўдзел ў парламенцкіх выбарах: “Гэта цынічны падман”
“Я не магу ўдзельнічаць у парламенцкіх выбарах. Хоць асобныя СМІ і заявілі пра тое, якая ў нас гуманная ўлада, якая выпускае Казуліна і не баіцца, што ён возьме ўдзел у парламенцкіх выбарах. Але ў мяне былі роўна суткі на тое, каб падаць заяву і зарэгістраваць ініцыятыўную групу, а пасля – яшчэ сабраць 1 тысячу подпісаў. Зразумела, што гэта было немагчыма. Гэта цынічны падман”.
Пра дыялог Беларусі з Захадам: “Калі нам патрэбна лакіраванне, то можам зрабіць прыгожую абгортку”
“Факт майго вызвалення не павінен успрымацца кіраўніцтвам ЗША і Еўрасаюза як факт, які можа дазволіць весці з Беларуссю перамовы аб шляхах збліжэння. Трэба, каб было безумоўнае вызваленне. А памілаванне – гэта не безумоўнае вызваленне, на мне захоўваецца судзімасць. Толькі маё і такое ж безумоўнае вызваленне Кіма і Парсюкевіча могуць стаць прадметным крокам, калі можна абмяркоўваць шляхі збліжэння Беларусі з Еўрасаюзам і ЗША. Калі нам патрэбна лакіраванне, то можам зрабіць прыгожую абгортку. Але калі мы хочам дабіцца рэальных зменаў на шляху дэмакратызацыі беларускага грамадства і пераходу Беларусі на цывілізаваны шлях развіцця, то павінна быць паслядоўнасць і прынцыповасць у пазіцыі ЗША, Еўрасаюза і АБСЕ. Бо толькі гэта можа даць нейкія станоўчыя вынікі”
Пра партыю: “Кіраўніцтва маёй партыі згуляла з Лукашэнкам у адну гульню”
“Якая мая будучыня - невядома. Больш за тое, я сёння пачынаю з нуля. І тое, што мяне знялі з пасады старшыні партыі я ўспрымаю, як знак лёсу таго, што я развітваюся з мінулым і завяршыў, і пазбавіўся ўсіх праблемаў, якія там былі. Я сёння ніхто, і гэта вельмі прыемна. Можна казаць пра кола альбо нуль. Нуль альбо кола – гэта пустэча альбо тое, што ахоплівае ўсё. Сёння я ў тым стане, калі перада мной адкрытыя ўсе шляхі. Я спакойна пагляджу, якія падзеі вакол адбываюцца. Што тычыцца маёй партыі. Як я магу казаць нейкія дрэнныя словы ў адносінах да сяброў партыі, калі з імі быў звязаны кавалак майго жыцця? Я жадаю, каб у іх усё было добра. Тое, што вырашаюцца пэўныя пытанні ў той час, калі старшыня партыі ў турме, узнікае пытанне маральнасці. Але гэта пытанне не самой партыі, а асобных яе сяброў. Дзеянні спадара Ляўковіча можна назваць толькі здрадай. Але яно не было шокам. Я з такім ужо сутыкаўся. Тыя, каму здрадзілі, толькі становяцца больш моцнымі душам, калі яны не імкнуцца да помсты. Тыя, хто здраджвае…. Добра вядома, што няма больш страшнага граху, чым здрада. Да самога Ляўковіча я стаўлюся спакойна і роўна. Партыя магла прымаць такое рашэнне, але ж з’езд быў тэхнічны, і ўсё было зроблена кулуарна. Ня было абмеркавана пытанне на ЦК, не абмяркоўвалася пастаноўка ў парадак дня ў абласных арганізацыях. Усё прайшло кулуарна і падрыхтавана. Я прымаю гэта як здзейснены факт і толькі хачу спытацца: “Каму гэта выгодна?”
Пра прэзідэнцкія выбары і байкот парламенцкіх: “Не трэба сваёй прысутнасцю і ўдзелам у выбарах легітымізаваць іх”
“Да выбараў засталося зусім мала часу. Але па беларускіх мерках гэта вялізарны тэрмін, за які можа адбыцца ўсё, што заўгодна. Безумоўна, я буду ўдзельнічаць у прэзідэнцкай кампаніі. Пытанне толькі – у якой якасці. А байкот ужо сёння парламенцкіх выбараў – гэта ўтопія. Гэта гульня на руку прэзідэнту. Калі ён заявіў, што ў нас будуць шчырыя і адкрытыя парламенцкія выбары і на гэтым будуецца яго збліжэнне пазіцый з Еўрасаюзам і ЗША, то гэта немагчыма не вітаць. Патрэбныя рэальныя крокі на шляху дэмакратызацыі грамадства. Мы павінны ў гэтым пытанні супрацоўнічаць з Еўрасаюзам, з АБСЕ, з міжнароднымі назіральнікамі. Але калі Лукашэнка не вытрымае сваіх абавязацельстваў, і калі будуць падставы меркаваць, што ёсць падман, а такіх падстаў ужо шмат, то наўрад ці трэба гуляць па сцэнары ўлады. І наўрад ці трэба сваёй прысутнасцю і ўдзелам у выбарах лігімітызаваць гэтыя выбары”.
Пра выбух 3 ліпеня: “Навумаву трэба распісацца ў сваім бяссіллі”
“Выбух быў зроблены не проста прафесійна, а вельмі прафесійна. Ён быў накіраванага дзеяння – па нагах. І толькі выпадковасць прывяла да таго, што патрапіла крыху вышэй. Арганізаваць мог такое толькі прафесіянал. У апазіцыі іх няма. Значыцца, шукайце там, дзе яны ёсць, у якіх спецслужбах яны акапаліся. Відавочна, што сярод мірнага насельніцтва іх няма. Скажыце, няўжо Лукашэнка такі адважны і не баіцца смерці? Калі адбываюцца сустрэчы, то закупорваюць усе вокны. А тут спадар Лукашэнка наўпрост лезе ў эпіцэнтр выбуху. А па ўсёй прафесійнай логіцы рыхтуецца некалькі выбухаў. Таму альбо Лукашэнка запісаўся ў камікадзе і перастаў баяцца за сваё жыццё, альбо ён ведаў, што больш выбухаў не будзе. Гэта відавочна. З моманту выбуху прайшло паўтара месяца, пералапацілі палову насельніцтва Мінска, сліну бяруць на аналіз. Застаецца сказаць, што вінаватых ніколі не знойдуць. Навумаву трэба распісацца ў сваім бяссіллі. Альбо прызнацца – хто гэта зрабіў”.
Фота: Хартыя-97