КДБ адмаўляецца ад затрымання галоўнага інжынера МЗКЦ
Па звестках СМІ, галоўнага інжынера Мінскага завода колавых цягачоў Андрэя Галавача вінавацяць у злоўжыванні службовым становішчам.
12 траўня беларускія СМІ паведамілі пра затрыманне галоўнага інжынера Мінскага завода колавых цягачоў Андрэя Галавача. Затрыманне, нібыта, адбылося тыдзень таму, 5 траўня, на працоўным месцы.
Паведамлялася, што Галавача вінавацяць у злоўжыванні службовым становішчам. Затрыманне, нібыта, праводзілі супрацоўнікі КДБ.
Выканаўцам абавязкаў галоўнага інжынера з 6 траўня з'яўляецца Аляксей Рымашэўскі.
У каментары telegraf.by прэс-служба КДБ заявіла, што да затрымання гэтае ведамства не мае дачынення: "Затрыманне праводзіў не Камітэт дзяржбяспекі. Таму на гэтым, я думаю, усе пытанні знятыя".
Фота — belaruspartisan.org