КДБ пацвердзіў затрыманне першага намесніка кіраўніка "Беларусбанка"
![КДБ пацвердзіў затрыманне першага намесніка кіраўніка "Беларусбанка"](/sites/default/files/styles/gallery_main/public/2023-08/haspadaryk-1606-1.jpg.webp?itok=mbn0AiyF)
Прэс-сакратар КДБ Дзмітрый Пабяржын пацвердзіў затрыманне першага намесніка старшыні праўлення "Беларусбанка" Генадзя Гаспадарыка.
"Ён быў затрыманы 15 чэрвеня з доказамі злачынства пры атрыманні хабару 14 тысяч долараў", — перадае БЕЛТА словы прадстаўніка КДБ.
На затрыманага топ-менеджара банку пачалі крымінальную справу за атрыманне хабару (ч.3 арт.430 Крымінальнага кодэксу Беларусі). Па словах Пабяржына, цяпер вядуцца неадкладныя следчыя дзеянні.
Пра затрыманне Гаспадарыка стала вядома ўдзень 16 чэрвеня. Менеджар з 2002 года працаваў на пасадзе намесніка старшыні праўлення "Беларусбанка", з 2012-га — першым намеснікам.