Хакеісты мінскага "Дынама" дома прайгралі "Северсталі"

Мінскае "Дынама" прайграла "Северсталі"

Мінскае "Дынама" прайграла "Северсталі" / ХК "Дынама-Мінск"

6 лютага хакеісты мінскага "Дынама" на хатняй пляцоўцы ў рамках чэмпіянату КХЛ прайгралі "Северсталі" — 2:4 (1:2, 0:2, 1:0).

Гэта трэцяя ў сезоне параза "зуброў" ад "Северсталі".

"Дынамаўцы" размяшчаюцца на восьмым радку ў Заходняй канферэнцыі — у іх 59 ачкоў пасля 60 гульняў. "Северсталь" займае шостую пазіцыю — у каманды 69 ачкоў.

8 лютага "Дынама-Мінск" прыме маскоўскі ЦСКА.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі