Хакеісты мінскага "Дынама" не змаглі выляцець з Казані
Хакеісты мінскага "Дынама" не змаглі выляцець з Казані, дзе напярэдадні ў авертайме абыгралі "Ак Барс" (3:2). У выніку ў Чарапавец на наступны матч чэмпіянату КХЛ з камандай "Северсталь" яны патрапяць толькі ў дзень гульні — 14 верасня.
Клубная прэс-служба называе прычынай нечакана ўзніклых праблем "тэхнічныя пытанні". Некалькі гадзін каманда чакала ў аэрапорце, а калі пра самалёт аператыўна дамовіцца не ўдалося, яе засялілі ў адзін з гатэляў.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.