Хакеісты мінскага "Дынама" выйгралі ў ЦСКА
"Дынама" — ЦСКА
Хакеісты мінскага "Дынама" ў чарговым матчы першынства КХЛ выйгралі ў ЦСКА — 4:1 (0:0, 3:0, 1:1). На 30-32 хвілінах гаспадары пляцоўкі закінулі адразу тры шайбы, вызначыліся Аляксандр Волкаў і Данііл Сацішвілі (дзве). На 58-й хвіліне вызначыўся Мікіта Пышкайла.
Дынамаўцы амаль забяспечылі сабе месца ў плэй-оф КХЛ.
11 лютага мінчукі зноў гуляюць з "Северсталлю", на гэты раз у гасцях.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.