Кіраўнік Бундэстагу параўнаў Цімашэнка з Януковічам

“Выказванні спадарыні Цімашэнка — недыскутабельныя”, — заявіў Ламерт у інтэрв’ю нямецкаму інтэрнэт-выданню Spigel Online. На думку нямецкага палітыка, Цімашэнка мала пасуе для палітычнага кіраўніцтва Украінай, як і зрынуты з прэзідэнцкай пасады Віктар Януковіч.



Ламерт пры гэтым спасылаецца на абнародаваную тэлефонную размову, якую прыпісваюць Юліі Цімашэнка і дэпутату ад Партыі рэгіёнаў Нестару Шуфрычу. Сама Цімашэнка прызнала факт размовы, але заявіла, што абнародаваны запіс быў змантажаваны.



Старшыня Бундэстагу лічыць, што для Цімашэнка будзе праблематычна балатавацца на пасаду прэзідэнта, бо Украіне патрэбнае ўнутранае замірэнне, а таксама важна развіваць знешнія адносіны, у тым ліку адносіны з Расіяй.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі