Кіраўнік латвійскага МЗС сустрэнецца з Лукашэнкам і з чальцамі БХК

Міністр замежных спраў Латвіі Марыс Рыекстыньш падчас свайго візіту ў Беларусь 3 лістапада сустрэнецца з Аляксандрам Лукашэнкам. Акрамя таго, запланаваныя сустрэчы з прэм'ер-міністрам Сяргеем Сідорскім і міністрам замежных спраў Сяргеем Мартынавым. Як паведамляе латвійская радыёстанцыя MIX FM 102,7, на перамовах з Мартынавым будуць абмяркоўвацца пытанні двухбаковых адносінаў, інтэнсіфікацыя эканамічнага супрацоўніцтва і пашырэнне базы дамоваў. Нагадаем, адным з актуальных для латвійскага МЗС пытанняў пакуль што з'яўляецца пытанне закрыцця консульства ў Віцебску.

Сп. Рыекстыньш сустрэнецца таксама з прадстаўнікамі недзяржаўнай арганізацыі "Беларускі Хельсінскі камітэт" і выступіць з лекцыяй у Беларускім дзяржаўным універсітэце. Тэма лекцыі — “Усходняе партнёрства”.

Гэта будзе першы візіт міністра замежных спраў Латвіі ў Беларусь пасля аднаўлення незалежнасці дзвюх краінаў.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі