Кіраўнік мінскага АМАП: У нас заўзятыя тэатралы і знаўцы мастацтва

Кіраўнік мінскага АМАП: У нас заўзятыя тэатралы і знаўцы мастацтва

У мінскім АМАП служаць заўзятыя тэатралы, гісторыі і знаўцы выяўленчага мастацтва. Пра гэта камандзір атрада Дзмітрый Балаба заявіў ў інтэрв'ю часопісу "Спецназ".

Па яго словах, каля 70% байцоў АМАП маюць вышэйшую адукацыю, вывучаюць замежныя мовы і свабодна размаўляюць на некалькіх.

"Ёсць заўзятыя тэатралы, гісторыкі, знатакі выяўленчага мастацтва, да прыкладу, акадэмічнага жывапісу XIX стагоддзя. Нядаўна, дарэчы, застаў двух супрацоўнікаў за спрэчкай аб тым, чаму Булгакаў абраў для "Майстра і Маргарыты" некалькі сюжэтных ліній", — распавёў Балаба.

Гэтыя заявы сілавіка выклікалі хвалю іроніі ў карыстальнікаў сацыяльных сетак. Амаль імгенна з'явілася "фотажаба" на тэму разгону Плошчы-2010.

Кіраўнік мінскага АМАП: У нас заўзятыя тэатралы і знаўцы мастацтва

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі