Кіраўнік МЗС Славеніі Самуэль Жбогар плануе ў чэрвені наведаць Мінск

Міністр замежных спраў Славеніі Самуэль Жбогар плануе ў чэрвені наведаць Мінск. Пра гэта паведамляецца на афіцыйным сайце Савета Еўропы.
Славенія будзе старшынстваваць у Савеце Еўропы з 12 траўня па 18 лістапада 2009 года. Візіт Жбогара прымеркаваны да адкрыцця ў Мінску інфармацыйнага цэнтра СЕ.

У МЗС Беларусі інфармацыю пра візіт кіраўніка знешнепалітычнага ведамства Славеніі пакуль не каментуюць.

БелаПАН

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі