Кіраўнік страйкаму: выявіць актывістаў уладам дапамог супрацоўнік КДБ

Рабочыя ля прахадной "Гродна Азота" ў кастрычніку 2020 года / Deutsche Welle
Рабочыя ля прахадной "Гродна Азота" ў кастрычніку 2020 года / Deutsche Welle

Арышты прадстаўнікоў страйкамаў 4 буйных прадпрыемстваў Беларусі сталі вынікам працы чалавека, які супрацоўнічаў з КДБ.

Пра гэта ў інтэрв'ю Deutsche Welle заявіў кіраўнік страйкама "Гродна Азота" Юрый Рававы.

Па яго словах, у сюжэце тэлеканала АНТ аб гэтых падзеях быў паказаны фрагмент відэаканферэнцыі Zoom. У ёй браў удзел і падстаўны нібыта працаўнік "Гомсельмаша", імя якога стала вядома страйкамаўцам.

Калі стала зразумела, што гэты чалавек уведзены спецыяльна і збірае дадзеныя пра актывістаў, ім было рэкамендавана пакінуць краіну. Частка актывістаў выехала, але некаторыя засталіся. У выніку КДБ "адпрацоўвае" ўсіх, каго ўдалося ідэнтыфікаваць. Сам Юрый Рававы цяпер пакінуў Беларусь.

Арышты і ператрусы ў лідараў працоўнага руху праходзілі з 21 па 23 верасня. Сілавікі прыйшлі ў дамы прадстаўнікоў страйкамаў 4 буйных прадпрыемстваў. Гэта "Гродна Азот", Беларускі металургічны завод, "Нафтан" і Беларуская чыгунка.

Некаторых актывістаў праз суткі адпусцілі, але 13 чалавек апынуліся ў СІЗА КДБ і Гомельскім СІЗА № 3.

Дзяржаўны тэлеканал АНТ у нядзелю 26 верасня паказаў сюжэт пра арыштаваных. У ім гаворыцца, што гэта прадстаўнікі створанай вясной ініцыятывы "Рабочы Рух" штаба экс-кандыдата ў прэзідэнты Святланы Ціханоўскай. Затрыманыя нібыта пад кантролем замежных спецслужбаў рыхтавалі забастоўкі і дыверсіі, займаліся прамысловым шпіянажам. Супраць іх распачатая крымінальная справа па артыкулах КК "Здрада дзяржаве" і "Стварэнне экстрэмісцкага фармміавання".

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі