Кіраўнікі Еўракамісіі і Еўрапарламента вітаюць выбар ірландцаў

Кіраўнікі Еўракамісіі Жазэ Мануэл Барозу і Еўрапарламента Ежы Бузек вітаюць вынікі рэферэндума ў Ірландыі, падчас якога каля 60% грамадзян краіны, паводле папярэдніх падлікаў, выказаліся ў падтрымку Лісабонскай дамовы. "Дзякуй, Ірландыя! Гэта вялікі дзень для Ірландыі, гэта вялікі дзень для Еўропы!", — сказаў Барозу журналістам у Бруселі. Ён дадаў, што пасля ўхвалення Лісабонскай дамовы на рэферэндуме ў Ірландыі дакумент цяпер ратыфікаваны ўсімі 27 краінамі-сябрамі ЕС.

Барозу выказаў надзею, што Польшча і Чэхія ў бліжэйшы час завершаць апошнія працэдурныя дзеянні для ўступлення яго ў сілу, паведамляе РИА "Новости".

Нагадаем, што Лісабонская дамова — гэта новы базавы дакумент, які вызначае прынцыпы функцыянавання пашыранага Еўрасаюза. У прыватнасці, у ЕС з'явіцца свой прэзідэнт, які будзе выбірацца на 2,5 гады і прадстаўляць Еўрасаюз на міжнародным узроўні.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі