Кіраўнікоў "Перспектывы" выслалі з Брэста ў суправаджэнні машын ДАІ

Кіраўнікі аб'яднання прадпрымальнікаў "Перспектыва" пакінулі Брэст у суправаджэнні машын ДАІ. Як нагадвае БелаПАН, старшыня арганізацыі Анатоль Шумчанка і яго намеснікі Віктар Чайкоўскі і Вольга Круміна прыехалі ў Брэст зранку 5 траўня. Разам з брэсцкімі прадпрымальнікамі яны планавалі перадаць дэпутатам аблсавету зварот уладальнікаў кіёскаў. Прадпрымальнікі патрабавалі адмяніць рашэнне аблвыканкама аб забароне продажу піва і слабаалкагольных напояў у дробнарознічнай сетцы.

Актывістаў "Перспектывы" даставілі ў міліцэйскі пастарунак, дзе трымалі іх 5 гадзінаў. Затым іх прымусілі выехаць з Брэста па Мінскай шашы. Пры гэтым аўтамабіль Шумчанкі суправаджалі дзве машыны ДАІ — адна наперадзе, другая ззаду. 

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі