Кіроўца фуры з памідорамі ўцёк ад расійскіх мытнікаў у Беларусь

У ноч з серады на чацвер на беларуска-расійскай мяжы адбыўся ўгон аўтамабіля. Паводле інфармацыі Рассельгаснагляда, якую перадае interfax.by, аўтамабіль перавозіў памідоры без сертыфікатаў. Падчас агляду грузу расіяне выявілі сляды сарваных этыкетак.

Калі кіроўца даведаўся, што яго прадукцыю канфіскуюць і знішчаць, ён угнаў аўтамабіль на тэрыторыю Беларусі. Вага таматаў складала 1,5 тоны.

Нагадаем, што акурат з 6 жніўня пачынае дзейнічаць норма пра знішчэнне пра знішчэнне "санкцыйных прадуктаў", якія спрабуюць правезці ў Расію.

Заіка: Знішчэнне Расіяй санкцыйных прадуктаў ніяк не адаб’ецца на Беларусі

Фота: ria.ru

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі