Клічко расказаў пра падрыхтоўку ў Кіеве да найгоршага сцэнару развіцця падзей

Кіеў, 1 лістапада 2022 года / АР
Кіеў, 1 лістапада 2022 года / АР

Мэр Кіева Віталь Клічко расказаў пра падрыхтоўку ў Кіеве да розных сцэнароў развіцця падзей у зімовыя месяцы. Улічваецца, што расійскія ракетныя ўдары па крытычнай інфраструктуры будуць працягвацца.

"Найгоршы [сцэнар] — калі наогул не будзе электраэнергіі, вада- і цеплазабеспячэння,піша Клічко. — На гэты выпадак больш тысячы пунктаў абагравання ў нашым горадзе мы рыхтуем. Закупілі электрагенератары, зрабілі запасы вады і ўсяго неабходнага, каб гэтыя пункты абагравання прымалі людзей. У іх можна будзе сагрэцца, выпіць гарбаты, падзарадзіць тэлефоны, атрымаць неабходную дапамогу".

У аўторак прэзідэнт Украіны Уладзімір Зяленскі заявіў, што расійскія ўдары сур'ёзна пашкодзілі ўжо 40% усёй энергетычнай інфраструктуры краіны.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі