Кніга Някляева “Лісты да Волі” выйшла ў Швецыі

Беларускага паэта і палітыка Уладзіміра Някляева прадставіў еўрапейскім выдаўцам і чытачам былы амбасадар Швецыі ў Беларусі Стэфан Эрыксан, інфармуюць naviny.by.


У шведскае выданне, апроч вершаў і паэмы, напісаных Някляевым у СІЗА КДБ, увайшлі ягоныя лісты з турмы да жонкі Вольгі, якіх не было ў беларускім выданні кнігі.



Кніжны кірмаш ў Гётэборгу — адзін з найбуйнейшых у Еўропе. Яго наведвальнасць за традыцыйныя чатыры дні працы складае не меней за 100 тысяч чалавек. Беларусь сёлета прадстаўленая на кірмашы кнігамі Уладзіміра Някляева і Святланы Алексіевіч.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі