Кобрынская педыятр не змагла выйграць суд супраць "раёнкі" па абароне гонару

Кобрынская педыятр не змагла выйграць суд супраць "раёнкі" па абароне гонару

22 верасня суддзя Кобрынскага раённага суда Аляксей Кміта не задаволіў пазоў дзіцячай доктаркі Юліі Рафаловіч у абарону гонару, годнасці і дзелавой рэпутацыі, піша "Новы час".

Юлія Рафаловіч падавала ў суд на рэдакцыю раённай газеты "Кобрынскі веснік". Нагодай стаў артыкул "Калі забытая клятва Гіпакрата...", які з'явіўся на сайце выдання і ў папяровай версіі. Аўтар публікацыі пісаў, быццам участковая лекарка "з палітычных матываў наадрэз адмовілася... аказваць дапамогу дзіцяці супрацоўніка РАУС".

Сама Юлія патлумачыла, што без талона на прём не стала выдаваць даведку пра стан здароўя дзіцяці для заняткаў у танцавальным гуртку. Учынак лекаркі правяралі праваахоўныя органы. Яны не знайшлі ў дзеяннях Рафаловіч складу злачынства, каб пачаць супраць яе крымінальную справу "па факце неаказання медычнай дапамогі хворай асобе без уважлівых прычынаў". Таму жанчына падала пазоў у суд

Судовы працэс доктаркі супраць "раёнкі" быў закрытым. У выніку суддзя адмовіў Юліі Рафаловіч у задавальненні пазову.

Рафаловіч адкрыта выступіла супраць фальсіфікацыяў на выбарах 2020 года. Пасля гэтага жанчына перажыла суды, штрафы, зняволенне, звальненне з працы (арышт ёй залічылі за прагулы!). 10 жніўня 2020 года ў Кобрыне яе сын быў затрыманы, збіты і асуджаны на 15 сутак.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі