Колькасць членаў аб’яднання "Белая Русь" перавысіла 50 тысяч чалавек

Колькасць членаў рэспубліканскага грамадскага аб'яднання "Белая Русь" перавысіла 50 тысяч чалавек.
Пра гэта паведаміў старшыня аб’яднання Аляксандр Радзькоў, выступаючы 15 сакавіка на V з'ездзе Аграрнай партыі ў Мінску. Паводле яго слоў, пярвічныя арганізацыі "Белай Русі" створаны "практычна ў кожнай установе".

Ён паведаміў, што ў аснове праграмы аб'яднання ляжаць рашэнні апошняга Усебеларускага народнага сходу, які адбыўся ў сакавіку 2006 года. Радзькоў адзначыў, што праграма арганізацыя будзе прынятая на яе з'ездзе 17 траўня. Ён таксама падкрэсліў, што Аграрная партыя і "Белая Русь" будуць актыўна супрацоўнічаць.

БелаПАН

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі