Комплекс “Кемпінскі” дабудуе аўстрыйская кампанія

Комплекс “Кемпінскі” дабудуе аўстрыйская кампанія

Комплекс “Кемпінскі”, выкуплены Сбербанкам Расіі, будзе дабудоўваць расійская “дачка” аўстрыйскай кампаніі ALPINE. Згодна з пашпартам аб’екту, цяпер за праектную дакументацыю адказвае пецярбургская кампанія СПІЧ, а падрадчыкам стала аўстрыйская “Альпінэ СІС Холдынг ГмбХ”, піша TUT.by

Працы на аб’екце ў Мінску будзе выконваць маскоўскае прадстаўніцтва ALPINE. Наймаць іншыя арганізацыі на субпадрад не плануецца. Не зменіцца і функцыянальнае прызначэнне аб’екту — “Шматфункцыянальны комплекс з гатэлем”.

ALPINE займаецца комплексным будаўніцтвам прамысловых прадпрыемстваў, а таксама ўсіх жылых і грамадскіх будынкаў. Кампанія пабудавала такія буйныя аб’екты, як “Аліанц Арэна” у Мюнхене і Бакінскую Крыштальную залу. Спартовая арэна на 66 тысяч гледачоў была ўзведзеная за 30 месяцаў.

Дабудаваць комплекс ля цырка ў Мінску трэба за 38 месяцаў. Гэты элітны комплекс, называны “Кемпінскім”, пачынала ўзводзіць кампанія “Эліт Эстэйт”, якая з’яўлялася даччынным прадпрыемствам групы кампаніяў “Трайпл”. Аб’ект планавалі здаць яшчэ да 1 траўня 2014 года, да старту чэмпіянату свету па хакеі. Але будаўніцтва затармазілася, а ў 2016 годзе наагул спянілася праз фінансавыя праблемы заказчыка разам з затрыманнем гаспадара “Трайпла” Юрыя Чыжа. У выніку у 2017 годзе гатэль адышоў да расейскага Сбербанка з дысконтам у 47% за 50 мільёнаў долараў.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі