Кошты на нафту маркі Brent зменшыліся ніжэй за 30 долараў за бараль

Кошты на нафту маркі Brent зменшыліся ніжэй за 30 долараў за бараль

Увечары 13 студзеня кошт сакавіцкага ф'ючарса нафты маркі Brent склаў 29,95 долара, перадае РБК са спасылкай на звесткі таргоў ICE. Так танна нафта не каштавала з красавіка 2004 года. Напярэдадні ніжэй за 30 долараў за бараль ўпершыню са снежня 2003 года апусцілася нафта маркі WTI. Паводле інфармацыі Bloomberg, кошт лютаўскіх ф'ючарсаў дасягаў адзнакі ў $ 29,93.

Нафтавай рынак перажывае рэзкае падзенне коштаў з 2015 года. Напярэдадні аналітыкі брытанскага банка Standard Chartered далі самы песімістычны прагноз па падзенні коштаў на нафту — да 10 долараў за бараль.

Беларускі бюджэт на 2016 год, следам за расійскім, мае разлік у 50 долараў за бараль нафты. У СМІ ўжо з'явілася інфармацыя, што ўлады рыхтуюцца карэктаваць бюджэт і прагноз сацыяльна-эканамічнага развіцця краіны.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі