Краязнаўцу, які перажыў канцлагер, зноў судзяць за “распаўсюд экстрэмізму”
Антон Бубала
У бліжэйшы час у судзе Верхнядзвінскага раёна пройдуць слуханні ў дачыненні да чацвярых чалавек. Усім прад'явілі абвінавачванні па ч. 2 арт. 19.11 КаАП (Распаўсюд экстрэмісцкіх матэрыялаў), піша @vitebsk_info.
Сярод іх 80-гадовы старшы навуковы супрацоўнік мясцовага гісторыка-краязнаўчага музея і ганаровы грамадзянін Верхнядзвінска Антон Бубала. У канцы студзеня яго ўжо аштрафавалі на 740 рублёў па тым жа артыкуле нібыта за публікацыю “экстрэмісцкіх матэрыялаў” у Facebook.
У маленстве Антон Францавіч перажыў з сям'ёй канцлагер. Ён апынуўся там, калі яму яшчэ не было года.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.