Крымскі парламент прызначыў кіраўніком ураду лідара "Рускага адзінства"
Вярхоўны Савет Крыма 27 лютага працаваў у захопленым узброенымі баевікамі будынку.
У адстаўку быў адпраўлены ўрад аўтаномнай рэспублікі Анатоля Магілёва. На яго месца прызначылі Сяргея Аксёнава, лідара партыі "Рускае адзінства". Яго кандыдатуру падтрымалі 53 дэпутаты з 100. Фармаванне ўраду будзе адбывацца ў пятніцу, інфармуе РІА "Новости".
Нагадаем, у чацвер крымскі парламент прызначыў на 25 траўня рэферэндум аб пашырэнні паўнамоцтваў аўтаноміі. Пытанне будзе гучаць наступным чынам: "Вы за дзяржаўную самастойнасць Аўтаномнай Рэспублікі Крым у складзе Украіны на аснове дамоваў і пагадненняў?".
Украінскія СМІ адзначаюць, што падчас прыняцця сённяшніх рашэнняў у парламенце магло не быць кворума. Аднак праверыць гэта немагчыма — захопнікі будынка не прапусцілі туды журналістаў.
Тым часам цэнтральныя ўлады Украіны спрабуюць вырашыць крымскую праблему мірным шляхам.
Фота — ria.ru