Крымскія ўлады просяць Кіеў загадзя паведамляць пра адключэнне святла

Сімферопаль звярнуўся да ўкраінскага боку з просьбай загадзя паведамляць пра адключэнні электраэнергіі, паведаміў віцэ-прэм’ер прарасійскай адміністрацыі Рэспублікі Крым Дзмітрый Палонскі.

Паводле яго словаў, у сераду Кіеў адключыў электрычнасць амаль на дзве гадзіны без папярэджання.

Крым на сёння на 70% залежыць ад паставак электраэнергіі з Украіны.
Раней украінскія ўлады заявілі, што распрацавалі план веерных адключэнняў электраэнергіі, якія закрануць Крым і тэрыторыі самаабвешчаных “народных рэспублік” Данбасу, інфармуе ВВС.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі