"Кубак Івуліна" выйграла каманда з Хацкевічам, Гайдучыкам і Вяроўкам
Аляксандр Хацкевіч у складзе "Free SPOrT United" / Еўрарадыё
Футбольны "Кубак Івуліна" прайшоў у Варшаве 19 жніўня. Яго выйграла каманда "Free SPOrT United", у якой гуляў экс-футбаліст кіеўскага "Дынама" і экс-трэнер зборнай Беларусі Аляксандр Хацкевіч.
У фінальным матчы FSU па пенальці адолела каманду FC To The Top — 2:1. Асноўны час матча скончыўся з лікам 0:0.
Акрамя Хацкевіча ў складзе Free SPOrT United выступілі іншыя зоркі: футбалісты, якія гулялі ў чэмпіянаце Беларусі Яўген Вяроўка, Віталь Гайдучык, Максім Шкураценка.
Сёлета "Кубак Івуліна" праводзіўся другі раз. У турніры прынялі ўдзел 32 аматарскія каманды. У адной з іх гуляў і сам Аляксандр Івулін — палітвязень-журналіст, які паспеў з мінулага турніру выйсці на волю. Ён атрымаў траўму на групавой стадыі, і ў плэй-оф яго каманда гуляла ўжо без яго.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.