Кубак свету па біятлоне не пройдзе ў Беларусі праз “бягучую сітуацыю”
Гэта ўжо не першая спартовая падзея, якой пазбаўляецца Беларусь / Reuters
Выканаўчы камітэт Міжнароднага саюза біятланістаў (IBU) абнавіў каляндар гонак на сезон 2021/2022. Раўбічаў там не аказалася.
— Пастанова аб пераносе мерапрыемства была прынятая выканаўчым камітэтам у святле бягучай сітуацыі ў Беларусі і для таго, каб арганізацыйныя камітэты, нацыянальныя федэрацыі і іх каманды змаглі скласці свае планы, — адзначаецца ў паведамленні IBU.
Спаборніцтвы павінны былі адбыцца ў Раўбічах у сакавіку 2022 года. Аднак цяпер іх правядзенне запланавана ў Фінляндыі.
Беларусь ужо пазбавілася чэмпіянату свету па хакеі, пяцібор'і, а таксама каманднага чэмпіянату Еўропы па настольным тэнісе.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.