Купалаўскі тэатр рыхтуе да пастаноўкі "Шабаны" Альгерда Бахарэвіча

15 верасня Нацыянальны акадэмічны тэатр імя Янкі Купалы адкрые 95-ы тэатральны сезон святочным вечарам на сваёй сцэне.

Як інфармуе БЕЛТА, у верасні на вялікай сцэне тэатра пачнуцца рэпетыцыі спектакля "АРТ" у пастаноўцы Мікалая Пінігіна. Прэм'ера запланаваная на лістапад.

У новым сезоне пачне працаваць камерная сцэна тэатра. Яна знаходзіцца на чацвёртым паверсе будынка. На гэтую сцэну перанесеныя ўжо спектаклі "ГендэльБах" і "Старамодная камедыя", якія раней ішлі на малой сцэне канцэртнай залы "Мінск". У верасні ў камернай зале пачнецца праца над спектаклямі "Шабаны" паводле твора Альгерда Бахарэвіча ў пастаноўцы Алены Ганум і "Антыгона" Жана Ануя ў пастаноўцы Мікалая Капульцэвіча.

А на пачатку восені легендарная "Паўлінка" ў выкананні купалаўцаў прыме ўдзел у XX Міжнародным тэатральным фестывалі "Белая вежа" ў Брэсце. Пастаноўка Купалаўскага тэатра закрые праграму 19 верасня. Фестываль пройдзе з 11 па 20 верасня.

Фота: БЕЛТА

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі