Латвія ацаніла шкоду ад аварыі на Даўгаве ў 600 тыс. долараў

Латвійскае міністэрства аховы асяроддзя накіравала расійскай фірме “Запад-Транснефтепродукт” каштарыс выдаткаў пасля уцечкі дызпаліва ў Даўгаву з просьбай кампенсаваць выдаткі на суму ў 605 тыс. долараў. Нагадаем, што 23 сакавіка на ўчастку нафтаправоду Унеча-Венстпілс кампаніі “Запад-Транснефтепродукт” адбылася разгерметызацыя трубы, у выніку чаго ў Заходнюю Дзвіну (на тэрыторыі Латвіі рака называецца Даўгава) ў Бешанковіцкім раёне Віцебскай вобласці выцякла каля 120 тон дызельнага паліва.

На тэрыторыі Латвіі спецыяльнымі службамі былі сабраныя чатыры тоны нафтапрадуктаў.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі