Латвія гатовая цалкам закрыць мяжу з Беларуссю
Латвійскія памежнікі на мяжы з Беларуссю
Латвія гатовая цалкам закрыць мяжу з Беларуссю. У выпадку масавага наплыву мігрантаў, заявіў прэзідэнт Эдгар Рынкевіч. На яго сустрэчы з міністрам абароны Германіі Барысам Пісторыусам гаворка ішла пра бяспеку рэгіёну. Абмяркоўваючы "патэнцыял гібрыдных нападаў" на мяжы Латвіі з Беларуссю, Рынкевіч сказаў, што Латвія гатовая зрабіць усе неабходныя захады, у тым ліку закрыць мяжу з РБ і РФ, паведамляе Delfi.
Летам 2023-га павялічылася колькасць спробаў нелегальнага пераходу мяжы з Беларусі ў Латвію. Адказам Рыгі стала закрыццё памежнага пункту пропуску Сілэнэ на мяжы з Беларуссю. На сённяшні дзень працуе толькі адзін такі пункт. У Латвіі ўжо заяўлялі, што калі сітуацыя з нелегальнымі мігрантамі не палепшыцца, наступным крокам можа стаць поўнае закрыццё мяжы з Беларуссю. Па гэтай праблеме былі кансультацыі з уладамі Літвы і Польшчы. Як вядома, суседзі Беларусі ўскладаюць адказнасць за міграцыйны крызіс на рэжым Аляксандра Лукашэнкі.
А пакуль літоўскія памежнікі дапамагаюць стрымаць ціск нелегальнай міграцыі на латвійска-беларускай мяжы.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.