Латышы распрануліся дзеля сваёй тэрыторыі
Нягледзячы
на 17-градусны мароз больш за 10 латвійскіх патрыётаў распрануліся перад Сеймам у знак пратэсту супраць перадачы латвійскай тэрыторыі Абрэнэ. У Сейма Латвіі
раніцай 8-га лютага сабралося каля 50 патрыётаў, якія пратэставалі супраць
магчымага падпісання дамовы аб мяжы з Расіяй без прэтэнзіяў на Абрэне.
Нягледзячы на 17-радусны мароз больш за 10 мітынгоўцаў ад партыі “Усё — Латвіі”, якія стаялі без кашуляў.
На іх паўаголеных целах выяўленая крывавая рана.
Пікетоўцы час ад часу скандавалі лозунгі “Мой гонар — мой народ!”, “Свабоду Абрэнэ!” і г.д.
Нагадаем, што Абрэнэ — гэта цяпер расійскае Пыталава. Гэты раён належаў Латвіі да 1944 года.
Спрэчкі па ім асабліва актыўна вядуцца ў Латвіі ў апошнія паўгады, калі надышоў час дакументальнага зацверджання адмовы ад прэтэнзіяў Латвіі на гэтую тэрыторыю.
Прэзідэнт краіны Вайра Віке-Фрайберга нядаўна заявіла, што “Латвія мусіць прымірыцца са згубай Абрэнэ”.
Фота novonews.lv