Лаўрэатам літаратурнай прэміі Гедройця–2022 стаў Сяргей Абламейка
Прэмія Ежы Гедройця / facebook.com/giedroyc.by
У Варшаве адбылося ўзнагароджанне лаўрэатаў прэміі Ежы Гедройця — найбуйнейшай незалежнай літаратурнай прэміі Беларусі. Яна прысуджаецца за найлепшую кнігу прозы, выдадзеную ў папярэднім годзе.
Першае месца атрымаў Сяргей Абламейка з кнігай "Невядомы Менск. Гісторыя знікнення. Кніга першая".
Другое месца — у Вольгі Гапеевай за кнігу "Самота, што жыла ў пакоі насупраць".
Трэцяе месца дасталося Валерыю Гапееву з кнігай "Жэнька, каралева мышак".
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.