Он-лайн рэпартаж з "Чарнобыльскага шляху" (+ фота)

Сапраўды па-еўрапейску прайшоў сёлетні Чарнобыльскі шлях. Усё было надзвычай спакойна, нягледзячы на шматлікія папярэджанні пра магчымыя правакацыі. Разнамасныя ўдзельнікі шэсця (камуністы, сацыял-дэмакраты, “зялёныя”, прадстаўнікі руху “За свабоду” і Партыі БНФ, маладафронтаўцы і сэксуальныя меншасці) на правакацыі не паддаваліся. Толькі аднойчы дэманстранты паспрабавалі выйсці на праезжую частку і перакрыць рух.
***

16.45
Мітынг скончыўся, людзі пасля таго як паставілі свечкі пачалі разыходзіцца. Усе аўтазакі і аўтобусы з міліцыяй паехалі.

16.30
Ля капліцы распачаўся малебен

16.20
Шэсце дайшло да капліцы. Да жалобнага мітынгу далучыліся прадстаўнікі руху "Белая Воля"

16.15
Калона дэманстрантаў падыходзіць да парку Дружбы народаў.

15. 50 Сабралося ля 2 тысяч людзей. Пасля правядзення мітынгу шэсце рушыла па ходніках да капліцы.Самыя актыўныя анархісты, што б'юць у барабан і ідуць пад лозунгамі "Не хочам мёртвых дзяцей!" і "Не" - другому Чарнобылю!"

15.45
Мікалай Cтаткевіч заклікаў не заходзіць у парк Дружбы народаў.

15.35 Удзельнікі акцыі пачалі пераходзіць вуліцу Якуба Коласа, рух грамадскага транспарту аднавіўся.

15.15 Галава калоны падыходзіць да перакрыжавання вуліц Я. Коласа і Сурганава. Шэсце расцягнулася да праспекту Незалежнасці і налічвае недзе ля двух з паловай тысяч чалавек.

15.30 Спынены рух грамадскага транспарту. Частка людзей выйшла на праезжую частку і заклікае да гэтага ж астатніх. На вуліцы Сурганава стаяць два аўтазакі і тры аўтобусы з міліцыяй.

14.58 Да бел-чырвона-белых, блакітных сцягоў і сцягоў руху "За Свабоду!", дадаўся сцяг сэксуальных меншасцяў.

14.30
На мітынгу выступілі Ігар Рынкевіч (БСДП-Грамада) і Людміла Гразнова, якая заклікала ўшанаваць памяць ахвяраў Чарнобыльскай трагедыі хвілінай маўчання.

14.20
Пачаўся мітынг. Вырашана прайсці да капліцы і ўшанаваць памяць пра Чарнобыльскую трагедыю хвілінай маўчання. Арганізатары акцыі заклікалі не паддавацца правакацыям. Сярод груп і партый, што сабраліся на мітынг найбольшая колькасць маладафронтаўцаў і анархістаў.

14.15
Да гэтага часу адбываецца збор удзельнікаў акцыі, якіх налічваецца ўжо ля 1 000 чалавек. Найбольш актыўныя сярод іншых анархісты, якія пратэстуюць супраць пабудовы АЭС ў Беларусі. Акцыя праходзіць пад бел-чырвона-белымі сцягамі і пад лозунгамі "Атамная энергія - гэта тупік", "Мы - супраць ядзернага рэактара", "Атам - мірны не бывае"

13.54
Ля Акадэміі Навук пачалі збірацца людзі, зараз іх прыблізна 200 чалавек.

У Мінску а 14.00 каля будынка Акадэміі навук распачаўся жалобныя мітынг з нагоды 22-й гадавіны Чарнобыльскай катастрофы.

***









Фатограф: Андрэй Лянкевіч

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі