Легіянер мінскага "Дынама" Някша атрымаў закрыты пералом галёнкі
У панядзелак адбыўся матч 20-га тура футбольнага чэмпіянату Беларусі ў вышэйшай лізе паміж мінскім "Дынама" і "Віцебскам". Дынамаўцы не змаглі забіць у браму аўтсайдэра першынства ніводнага гала — нічыя 0:0. На жаль, траўму атрымаў 24-гадовы румынскі легіянер, паўабаронца мінчукоў Аляксандру Някша. Як інфармуе football.by, у яго закрыты пералом галёнкі. Здарылася гэта на 67-й хвіліне паядынка.
Паколькі ўчора БАТЭ выйграў у "Тарпеда-БелАЗ" (1:0), адрыў барысаўчан ад мінскага "Дынама" складае ўжо 10 ачкоў.
Сёння таксама праходзіць матч "Нёман" — "Мінск". Мінчукі ў выпадку поспеху могуць дагнаць дынамаўцаў.
Фота: dinamo-minsk.by