Лекі па дадэвальвацыйных цэнах у аптэках скончыліся?
Як даведалася Еўрарадыё, у аптэках амаль скончыліся запасы лекаў па старых цэнах мінулага года. Новым коштам здзіўляюцца нават самі аптэкары Супрацоўніца мінскай аптэкі №20 уражаная тым, што "Завіракс" падаражэў амаль на 60%:
Супрацоўніца аптэкі №20: "Завіракс крэм" мяне здзівіў. 32 тысячы рублёў зараз каштуе, а раней быў да 20 тысяч, здаецца 18”.
Паводле нашых падлікаў, падаражэнне адаб’ецца найбольш на кішэнях заўсёдашніх кліентаў аптэк — напрыклад, пенсіянераў. Таму што першымі скончыліся ды падаражэлі самыя хадавыя прэпараты, якія не ляжаць доўга на паліцах. Зараз беларусы шукаюць па розных аптэках: можа дзе засталіся лекі па старых цэнах. Аднак каб зэканоміць, трэба паспець, кажуць Еўрарадыё ў мінскай аптэцы №33:
Супрацоўніца аптэкі №33: “Ёсць некаторыя пазіцыі па старых цэнах, але яны не залежваюцца, выкупляюцца”.
Лекі з новых паставак падаражэлі не менш чым на 20%, асабліва імпартаваныя. У аптэцы №59 лічаць, што знайсці лекі па старых цэнах ужо вельмі цяжка, а ад падаражэння нікуды не дзенешся:
Супрацоўніца аптэкі №59: “Па аптэках можа і ёсць нейкія рэшткі, але калі мы замаўляем новыя партыі, то і цэны ідуць іншыя”.
Пакупнікоў у аптэках менш не стала: танней ужо і так не будзе. Некаторыя вырашаюць замяніць імпартаваныя лекі, што падаражэлі найбольш, на таннейшыя айчынныя. Толькі і за іх трэба заплаціць ужо ў некалькі разоў больш:
Супрацоўніца аптэкі №33: “Вугаль актываваны па 500 рублёў у нас, быў калісьці і па 150. Напрыклад, анальгін нават па 800 рублёў мы атрымалі, гэта, здаецца, невялікая цана, але раней ён быў па 220 рублёў”.
У лютым Еўрарадыё падлічвала, колькі каштуюць лекі ў Беларусі і суседняй Польшчы. Ужо тады нашыя цэны былі значна вышэй. Зараз жа яны выраслі яшчэ больш. Калі ў лютым пасцілкі “Септалета плюс” каштавалі 9.500 рублёў, то зараз ужо 13.680 рублёў, "Асцылакокцынум" падаражэў з 18. 700 рублёў да 26.180 рублёў, а "Віягра" са 116.730 рублёў нават да 150.420 рублёў!
З такімі цэнамі лёгка і ў дэпрэсію ўпасці. Дарэчы, у адной з мінскіх аптэк Еўрарадыё сказалі, што попыт на заспакаяльныя прэпараты ўжо узрос:
Супрацоўніца аптэкі №33: “Пытаюць пра заспакаяльнае, пытаюць. Вось с крызісам звязана, у людзей стрэсавы стан. Зімой не так страшна было: усе сядзелі ў цёплых кватэрах”.
У суседняй Польшчы цэны на лекі таксама павялічыліся, але да беларускіх ім далёка. Еўрарадыё прасачыла, як яны змяніліся ў Мінску і Варшаве за апошнія 3 месяцы. Вынік — у табліцы (цэны ў рублях па курсе).
Кошты на прэзерватывы:
contex у Беларусі — 4200 рублёў, у Польшчы 6.7 злотых (2 долара)
Фота — ИТАР-ТАСС

Мінск |
Варшава |
|||
Назвы лекаў |
люты |
травень |
люты |
травень |
Віягра (4
табл.) 550мг |
95.210 |
98.480 |
140.900 |
92.000 |
Віягра (4
табл.) 100мг |
116.730 |
150.420 |
170.600 |
172.000 |
Кодрэкс МаксГрып |
18.860 |
19.600 |
10.800 |
10. 800 |
Сумамед (3
табл.) 500мг |
40.800 |
43.420 |
28.700 |
29. 700 |
Зіртэк 7 табл. |
15.000 |
18.980 |
7.850 |
9. 700 |
Упсарын С |
4.840 |
5.560 |
5.700 |
6. 000 |
Септалета Плюс |
9.500 |
13.680 |
5.750 |
9. 000 |
Асцылакокцы- нум |
18.700 |
26.180 |
8.960 |
9. 300 |
Атрывін спрэй |
10.800 |
13.140 |
8.770 |
9.100 |