Леўчанка: заканчэнне кар'еры пакуль не планую

Леўчанка: заканчэнне кар'еры пакуль не планую

Беларуская баскетбалістка Алена Леўчанка, якая адсядзела 15 сутак адміністрацыйнага арышту, а пасля была аштрафавана за ўдзел у мірных акцыях пратэсту, ужо пачала трэніравацца. Пра гэта яна распавяла ў панядзелак у жывым эфіры ў Instagram Свабоднага аб'яднання спартсменаў.

Леўчанка не згодная, што яе ўжо часам называюць "былой". "У планах маіх заканчваць кар'еру няма", — заявіла яна. Баскетбалістка распавяла, што перад арыштам яна трэніравалася штодня паўгода. Цяпер жа былую форму трэба аднаўляць. 19 кастрычніка яна ўжо займалася плаваннем.

"Красоўкі на цвік я не збіраюся вешаць, — гаворыць Алена Леўчанка. — Ну і, дай Бог, пашумлю яшчэ! Любоў да спорту, да баскетбола, яна ў мяне ёсць".

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі