Лэйбл “Снегири” не будзе выдаляць песні беларусаў з “ВКонтакте”

Расійскі лэйбл “Снегири”, які з'яўляецца выдаўцом гурта “Кассиопея”, не будзе дамагацца, каб песні беларусаў прыбралі з сацыяльнай сеткі “ВКонтакте”.

“Такой ініцыятывы няма, — распавядае Еўрарадыё генеральны дырэктар рэкард-кампаніі “Снегири-музыка” Валерый Прасвіраў. — Мы лічым, што лепш, каб песні “Кассиопеи” слухала максімальна большая колькасць людзей. Але, безумоўна, мы былі б рады, каб “ВКонтакте” трэк можна было праслухаць і адразу купіць. Перайсці, магчыма, на iTunes ці яшчэ куды-небудзь”.

Па словах Валерыя Прасвірава, прыцягваючы рэкламадаўцаў, можна было б манетызаваць і сам працэс праслухоўвання музыкі. Спецыяліст прыводзіць прыклад кампаніі "Яndex".

Нагадаем, адміністрацыя "ВКонтакте" пачала выдаляць музыку, залітую на серверы сацыяльнай сеткі з парушэннем аўтарскіх правоў. Цэнзура закранула песні дзясяткаў артыстаў, сярод якіх — Lana Del Ray, Майкл Джэксан, Nirvana, Arctic Monkeys, Maroon 5 і іншыя.

“ВКонтакте” тлумачаць выдаленне песень патрабаваннямі буйных лэйблаў, якім належаць аўтарскія правы на музыку згаданых артыстаў.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі