Лічба дня: Лукашэнка паляцеў у Кітай 9 раз
Лукашэнка паляцеў у Кітай 9 раз. Сёлета таваразварот з КНР у нас упаў на траціну, а наш экспарт туды знізіўся ў 5 разоў.
Апошні раз Лукашэнка лётаў у Кітай 1 верасня мінулага года, на святкаванне 70-годдзя перамогі ў Японскай вайне.
Сёлета Аляксандр Лукашэнка наведвае Кітай 28-30 верасня. У праграме візіту — перамовы са старшынёй КНР Сі Цзіньпінам, па выніках якіх будзе падпісана каля 30 міжнародных дакументаў аб супрацоўніцве ў палітычнай, эканамічнай і сацыяльнай сферах. Апроч таго, Лукашэнка правядзе ў Пекіне сустрэчы з прэм’ерам Дзяржаўнага савета КНР Лі Кэцянам і шэрагам іншых высокіх чыноўнікаў Кітая.