Лідара БХД аштрафавалі на 2 млн рублёў — за беспадстаўны выклік міліцыі

Палітыка звінавацілі ў дробным хуліганстве. У каментары Еўрарадыё Рымашэўскі распавёў, што на працягу гадзіны ў Савецкім РУУС Мінска на на яго склалі пратакол і аштрафавалі.



2 лютага Рымашэўскі ўдзельнічаў у пікеце па зборы подпісаў за вылучэнне кандыдаткай у дэпутаты прадстаўніцы БХД Марыны Хоміч на Камароўскім рынку сталіцы.



Віталь Рымашэўскі: "Там прыйшлі, як высветлілася, супрацоўнікі міліцыі ў штацкім. Яны не прадстаўляліся. Як сёння высветлілася, сярод іх быў намеснік начальніка Савецкага РУУС. Яны ва ўпор, з адлегласці аднаго метра здымалі ўсіх сябраў ініцыятыўнай групы, перашкаджалі збіраць подпісы, абражалі людзей. Прыйшлося выклікаць нарад міліцыі, які так і не прыехаў... І сёння яны, па сутнасці, асудзілі за тое, што мы нібыта беспадстаўна выклікалі нарад міліцыі. Такога прэцэдэнту яшчэ не было ў судовай практыцы! Гэта новы повад".



Нагадаем, што нядаўна для разгрузкі судоў міліцыі было нададзенае права самастойна выносіць штрафы за дробныя адміністрацыйныя парушэнні. Рымашэўскі стаў хіба што перашым палітыкам, які трапіў пад новую сістэму пакаранняў.



Фота — svaboda.org
 

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі