Лідарцы апазіцыі ў Венесуэле забаранілі займацца палітыкай

Адной з лідараў венесуэльскай апазіцыі забаранілі на працягу года займаць афіцыйныя пасады. Улады паведамілі Марыі Карыне Мачадзе пра забарону ў афіцыйным лісце. Як інфармуе ВВС, у лісце не ўдакладняецца, на якой падставе Мачадзе забаронена займацца палітыкай. Ёй далі 15 дзён на тое, каб апратэставаць рашэнне.

У снежні ў Венесуэле пройдуць парламенцкія выбары. Мачада, якая раней займала пасаду кангрэсмена, будзе ўдзельнічаць у выбарах ад штата Міранда. Калі забарона будзе дзейнічаць, то апазіцыянерка нават пры выйгрышы не зможа заняць пасаду ў парламенце.

На пачатку года Мачада прымала ўдзел у буйных акцыях пратэсту. Яны ўзніклі праз недахоп у краіне асноўных прадуктаў харчавання.

Дарэчы, учора стала вядома, што Венесуэла прэтэндуе на дзве траціны суседняй краіны — Гаяны. Нікалас Мадура кажа, што гэтую тэрыторыю незаконна забралі ў Венесуэлы ў 1899 годзе і цяпер прыйшоў час аднавіць гістарычную справядлівасць.

Фота: latinogiant.com

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі