Лідары G7 заклікалі Беларусь правесці новыя выбары

Лідэры G7 разам з кіраўнікамі Еўракамісіі і Еўрарады / Ludovic Marin/Getty Images
Лідэры G7 разам з кіраўнікамі Еўракамісіі і Еўрарады / Ludovic Marin/Getty Images

Лідары “Вялікай сямёркі” заклікалі беларускія ўлады правесці новыя выбары, вынікае з апублікаванага камюніке.

Палітыкі ўзялі на сябе абавязак разам працаваць над тым, каб шукаць выйсце з беларускага крызісу. У тым ліку — праз заклікі да правядзення новых выбараў і санкцыі ў адказ на пасадку самалёта Ryanair у Мінску.

“Мы будзем працаваць разам, каб прыцягнуць вінаватых да адказнасці, у тым ліку шляхам увядзення санкцый, і працягнем падтрымваць грамадзянскую супольнасць, незалежныя СМІ і правы чалавека ў Беларусі”, - заявілі лідары G7 у камюніке.

У ім таксама ўтрымваецца заклік да беларускіх улад уступіць у канструктыўны дыялог з усімі пластамі грамадства.

Беларуская позва ў камюніке згадваецца ў частцы "Глабальная адказнасць і міжнародныя дзеянні". Усяго ў гэтай частцы 22 пункты, Беларусь — на шостым. Перад беларускай позвай — пытанні тэрытарыяльнай цэласці Украіны і выбудоўванне стабільных адносін з Расіяй.

Зрэшты, Еўропе ёсць, з чым разабрацца і апроч беларускага пытання. Сярод іншых тым у камюніке — пандэмія і ахова здароўя, аднаўленне эканомік і стварэнні працоўных месцаў, выратаванне экалогіі ды іншыя.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі