Лідэр Партыі БНФ Лявон Баршчэўскі пойдзе ў адстаўку

Старшыня Партыі БНФ Лявон Баршчэўскі пойдзе ў адстаўку да пачатку правядзення партыйных сходаў па вылучэнні кандыдата ў прэзідэнты Беларусі. Пра гэта ён заявіў 17 студзеня на пасяджэнні сойма партыі.

Л.Баршчэўскі прыме гэтае рашэнне "для ўдзелу ў вылучэнні кандыдата ў прэзідэнты на роўных умовах з іншымі прэтэндэнтамі".

Прыкладная ата правядзення партыйных сходаў - красавік-май. Таму, сказаў палітык, дзень адстаўкі называць рана.

Л.Баршчэўскі таксама паведаміў, што "магчымае стварэнне кааліцыі вакол кандыдата ў прэзідэнты ад Партыі БНФ".

Чарговыя прэзідэнцкія выбары ў Беларусі павінны адбыцца не пазней за 8 лютага 2011 г.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі