Літоўскія гісторыкі гатовыя вывучаць "беларускія казкі" пра ВКЛ
Насуперак чаканням журналістаў, падчас круглага стала, прысвечанага спадчыне Вялікага княства Літоўскага, гісторыкі з Беларусі, Літвы і Польшчы не пасварыліся. Затое вырашылі скласці кнігу з аналізам Грунвальдскай бітвы “Круглы стол” у амбасадзе Літвы “Еўрапейская традыцыя і спадчына Вялікага Княства Літоўскага. Ці магчымы агульны погляд гісторыкаў?” стаў працягам прэзентацыі “Кнігі Вялікага Княства Літоўскага”. Нагадаю, кнігу прэзентавалі 24 лістапада ў Купалаўскім тэатры і яшчэ да свайго выхаду з друкарні яна стала легендай у гістарычных колах.
У сераду гісторыкі і інтэлектуалы з Беларусі, Літвы і Польшчы спрабавалі высветліць, ці магчыма прыйсці да агульнай ацэнкі спадчыны Вялікага княства Літоўскага. Без уліку нацыянальнага інтарэса і палітычнай мэтазгоднасці.
Прыклад такога штучнага непаразумення прывёў Ганаровы старшыня Міжнароднай асацыяцыі беларусістаў прафесар Адам Мальдзіс.
Адам Мальдзіс: “У савецкія часу сцвярджалася, што гэта літоўцы — заваявальнікі і прыгнятальнікі, крывапіўцы заваявалі беларусаў і былі класавымі ворагамі. Таму мы не можам лічыць Вялікае княства Літоўскае сваім. Нашы рамантыкі ў гістарычнай навуцы спрабавалі гэтую палку адагнуць. Так нябожчык Ермаловіч, адгібаючы гэтую палку, перагнуў яе ў іншы бок. Маўляў, гэты мы заваявалі літоўцаў. Таму, мы павінны выключыць самавыключныя выказванні”.
Прафесар Мальдзіс схільны лічыць, что па пэўных пытаннях беларускія і, напрыклад, літоўскія гісторыкі не знойдуць паразумення на ўсе 100 адсоткаў. Але павінна быць павага да меркаванняў адзін другога.
Апроч таго, кажа ён, мусіць быць агульны погляд на еўрапейскую спадчыну ВКЛ.
Адам Мальдзіс: “Ці можа існаваць агульны погляд на еўрапейскую спадчыну ВКЛ? Мне падаецца, безумоўна. Хрышчэнне Міндаўгаса, а потым і Ягайлы — гэта вялікі крок наш у Еўропу. Мне падаецца, што з часоў Міндаўгаса мы ўжо ў Еўропе”.
У адказ літоўскі гісторык, прафесар універсітэта Вітаўта Вялікага Эгідзіюс Александравічус паразважаў на тэму мэтазгоднасці агульнага падыходу навукоўцаў розных краін да пэўнага гістарычнага пытання.
Эгідзіюс Александравічус: “Мы можам ўздымаць пытанне: “Ці можам мы мець агульны падыход?” але ці добра гэта будзе — агульны падыход? Калі мы нават у нацыянальнай гістарыяграфіі не маем аднаго падыхода. Індывідуалізм, лібералізацыя і цікаўнасці такія розныя, што шмат хто з гісторыкаў будзе казаць аб тым, што вялікі агульны расповед нікому не патрэбны. Вялікая сінтэза шматтомных выданняў — мінулае само па сабе. Хоць агульныя стандарты ў развагах мы павінны мець на ўвазе”.
Тым больш, кажа гісторык, сёння дзяржава спрабуе навязваць свой погляд на гісторыю.
Эгідзіюс Александравічус: “Мы зараз можам займець дзяржаўную ўладу, якая займаецца гістарычнай “праўдай”. Якая-небудзь “мядзведзеўская камісія”, якая будзе рашаць, як трэба разумець гісторыю правільна. Мы хочам такіх агульных падыходаў?”
Таму, на думку літоўскага прафесара, агульнага падыхода да апісання гісторыі можа і не быць. Але гісторыкі павінны вывучаць “гістарычныя казкі” сваіх суседзяў.
Эгідзіюс Александравічус: “Нават не маючы надзеі на скаардынаваны агульны падыход, мы павінны зведаць гістарычныя казкі сваіх суседзяў. І быць гатовымі зразумець іх, талерыраваць”.
З тым, што гісторыкі павінны вывучаць працы сваіх калег з іншых краін, пагадзіўся і яшчэ адзін прафесар універсітэта Вітаутаса Вялікага Анджэй Пукшто:
“Калі я бачу, да прыкладу, працу польскага гісторыка, які піша працу аб літоўскай гісторыі пачатку 20 стагоддзя і там няма ніводнай бібліяграфічнай спасылкі на літоўскай альбо беларускай мове, альбо, калі піша літовец і няма спасылак на полькіх і беларускіх аўтараў, гэта шлях у нікуды”.
Дыскусія, калі можна так сказаць, пачала набываць агульны характар. Ад агульных разваг калег вярнуў да гістарычнай рэчаіснасці гісторык, пісьменнік Уладзімір Арлоў. І прапанаваў паспрабаваць знайсці паразуменне па Грунвальдскай бітве. Дакладней па розначытаннях этнічнага складу ваяроў палкоў, якія бралі ў той бітве ўдзел. Бо, кажа, у розных крыніцах — розныя звесткі на гэты конт.
Уладзімір Арлоў: “Пасля гэтай перамогі Вялікае Княства Літоўскае сапраўды стала Вялікім. Не толькі па назве, але і сваёй ролі ў Еўропе. Разам тады перамаглі, разам за перамогу выпілі і разам цяпер трэба нам адзначыць гэтую перамогу. Круглым сталом і, можа быць, кнігай, прысвечанай гэтай падзеі?”
Прапанову падтрымалі ўсе. Як па "круглым стале", так і наконт кнігі. А амбасадар Літвы ў Беларусі Эдмінас Багдонас паабяцаў паспрыяць абодвум прапановам. Таму верагодна, што бліжэйшым часам гісторыкі трох краін сустрэнуцца ў літоўскай амбасадзе не для размоў на агульную тэму, а для пошукаў гістарычнай праўды па канкрэтнай падзеі. І верагодна, што ўсё можа закончыцца не так мірна, як гэтым разам.