Лукашэнка — 80,23%, Ціханоўская — 9,9%: агучаныя папярэднія вынікі выбараў

Лукашэнка — 80,23%, Ціханоўская — 9,9%: агучаныя папярэднія вынікі выбараў

Раніцай 10-га жніўня ЦВК агучыла папярэднія вынікі прэзідэнтскіх выбараў. Паводле іх Аляксандр Лукашэнка набірае 80,23%, Святлана Ціханоўская — 9,9%. Андрэю Дзмітрыеву налічылі 1,04%, Ганне Канапацкай — 1,68%, а Сяргею Чэрачаню — 1,13%. Супраць усіх прагаласава 6,02% беларусаў. Яўка выбарцаў склала 84,23%.

Падчас 8-хвіліннай прэс-канферэнцыі старшыня ЦВК Лідзія Ярмошына распавяла, што выбары праходзілі ў "беспрэцэндэнтных умовах", а яе саму ў гадзіну ночы эвакуявалі з Дому ўрада.

Прэзідэнтскія выбары 2020 скончыліся масавымі пратэстамі і жорсткай рэакцыяй на іх сілавікоў у розных гарадах Беларусі. АМАП ужываў слезатачывы газ, шумавыя гранаты і вадамёты. Следчы камітэт распачаў крымінальную справу па фактах масавых беспарадкаў і гвалту ў дачыненні да сілавікоў.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі