Лукашэнка асабіста праводзіць эксперыменты
Аляксандр Лукашэнка асабіста праводзіць сельскагаспадарчыя эксперыменты. Для таго, каб апрабаваць тэхналогіі і новыя віды культур, лепшыя і самыя паспяховыя з якіх укараняюцца ў жыццё масава, інфармуе прэс-служба кіраўніка дзяржавы. У панядзелак яна распаўсюдзіла рэпартаж пра эксперыментальныя палі Лукашэнкі. Паведамляецца, што з іх былі зняты тры выдатныя ўкосы траў, што ўраджайнасць пшаніцы склала 92 ц/га. На згаданых палях вырошчваюцца садавіна і ягады, якія яшчэ нядаўна ў нашай краіне лічыліся экзатычнымі.
Сёлета насенне для бахчавых для эксперыментальных палёў беларускага кіраўніка было прывезена з Узбекістана. А ў Брэсцкую вобласць з Цэнтральнай Азіі трапілі 6 тысяч саджанцаў чарэшні, абрыкосаў, яблыкаў і вінаграду.
На фота і відэа можна пабачыць, як праходзіла ўборка бульбы, у якой паўдзельнічаў і Лукашэнка. З яго палёў сабралі ўжо больш за 120 тон, ураджайнасць склала каля 600 ц/га (сярэдняя ўраджайнасць па краіне — 365 ц/га).
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.